Развітальная вячэра (частка першая)
("Полымя", №10, 2009г.)
сямейная драма
1 Дом быў не стары, высокі і светлы – абшаляваны і пафарбаваны знізу сіняй, пасярэдзіне – жоўтай фарбай, накрыты ацынкованай бляхай. Двор густа здзірванеў невысокай травой, па ёй, пэўна, было б прыемна прайсці басанож. Івану, які нёс вялізны баул сястры, захацелася зараз менавіта гэтага – зняць туфлі, шкарпэткі і адчуць мяккае казытанне травы на падэшвах ног. Дзверы ў сенцы былі адчыненыя. |
|
|
Развітальная вячэра (частка другая)
("Полымя", №10, 2009г. сямейная драма
5 Лена тут жа схапілася ззаду за пінжак Івана: – Ванька, Ванечка, не трэба! На дапамогу Лене кінулася і Надзея, з бабскім надрыўным лямантам: – Ванечка! Ванечка! Пакінь ты яго, не бяры грэх на душу!
|
|
|
Кропка на карце
Яна тады мела рацыю. Тады, калі прадбачачы яе крык, магчымыя слёзы, ён, адчуваючы сябе падсвядома подлым, а ў свядомасці — правым, сказаў спакойна, з ноткай шкадобы: — У нас не было з табой размоў аб вяселлі. Нам не па 16 год, а па 30, каб табе выпадкова зацяжарыць. І твая “навіна”, выбачай, але больш падобна на шантаж. Ты магла б сказаць, што хочаш дзіця. І мы б аб усім пагаварылі…
|
|
|
Баравікі
Быў ранак, субота. - Глядзі, глядзі які! - яна бегла да яго з працягнутай рукой і сціскала асцярожна за ножку вялікі, проста цудоўны баравік: крамяны, з невыказна пяшчотнай рудаватай шапкай, пахучы. - Табе шанцуе, - коратка, нават як след не глянуўшы на яе знаходку, адказаў ён і зноў (ужо ў другі раз!) зірнуў на гадзіннік. Яна спынілася. Паклала баравік у кошык.
|
|
|
Пакаянны артыкул
У яго быў зусім невялікі рост, проста крыўдны для мужчыны - у свой перадпенсійны ўзрост ён нагадвае хлапчука. У свой час перажываў да слёз, што яго могуць не ўзяць у армію. Узялі. Адслужыў. Яшчэ ў арміі ўступіў у партыю. З партыяй была звязана ўся яго кар'ера і жыццё - пачынаў агітатарам, скончыў інструктарам райкама. Дабразычлівы, вясёлы, рухавы, як капелька ртуці, ён выклікаў у людзей сімпатыю да сябе яшчы і сваім ростам - такі маленькі не мог пакрыўдзіць.
|
|
|
Збавенне
Саракагадовы Піліп пахаваў сваю жонку перад самай вайной. Яна хварэла доўга, можа, гады тры кашляла, а потым злягла і праз тыдзень адышла, пакінуўшы на аднаго Піліпа трохгадовую Ганначку - іх позняе адзінае дзіця.
|
|
|
|