Game begins!
Гад! Вырадак няшчасны! Ты яшчэ пашкадуеш… Генку душыла злосць – адчайная, бездапаможная. Ён у які раз праверыў пошту – нічога, толькі спам, няма ліста ад Віцькі, няма… Набрыдзь… На форуме ж, атрымлівае ж ён лісты! Аська ў ігноры, на форуме Генка забанены назаўжды, нумар тэлефона Віцька змяніў, у офісе Генку пасылаюць далёка. Гніда! Прысмактаўся тады: давай дапамагу, давай… Ну так, у яго і сувязі ўжо былі, і ўчэпістасць – бач, як разгарнуў партал. А хто пачынаў? Хто збіраў інфу, хто дамен рэгістраваў? Ён, Генка. Ён сабраў першых карэспандэнтаў, пісаць сталі, наведвальнікі пайшлі. Ну, так, надакучыла потым Генку паліць час на партал, захапіўся варэзамі – там жывыя грошы былі. Тут і Віцька падгарнуўся, прапанаваў прадаць, пакінуць Генку месца галоўрэда. Потым, гад, прыдзірацца стаў: артыкулы ніякія, сур'ёзнага мала. А чаго было ў палітыку лезці? Хапала анекдотаў ды рэрайта прыкольных навін.
|
|
|
Аўтобус
Жанчыну бабулькай нельга было назваць, хоць відаць было, што ёй за 70 – высахлы маршчыністы твар, сівыя, аж белыя валасы. Але апранута яна была зграбна і годна. Так выглядаюць вясковыя настаўніцы-пенсіянеркі: з інтэлігентнасцю ў паставе, якая не знікла нават за гады іх няпростага вясковага жыцця, калі трэба было спалучаць у адным вечары і правяранне вучнёўскіх сшыткаў, і даенне каровы, і гатаванне вячэры для мужа-трактарыста. Так думаў Антось пра гэтую сухенькую жанчыну, падыходзячы да аўтобуса. Можа таму, што яна нагадвала яго першую настаўніцу – тая была такой жа невялікай, худой, сама выганяла на выган сваю карову, і Антосю, калі прыпадала іх чарга пасвіць, было нечага сорамна бачыць сваю настаўніцу басаногай, у выцвілай сукенцы, з пруцікам у руках.
|
|
|
Трагедыя ў гарадскім пасёлку N
Ларыса зняла пальчаткі, прысела да стала. – Даўно жывеш палавым жыццём? Як часта? – спытала роўна. Дзяўчынка ў гінекалагічным крэсле ўсё гэтак жа ўсміхалася, ані не канфузячыся свайго становішча. На яе тварыку выразна праступала задавальненне. – Чаго маўчыш, Таня? – успомніла пра сабе выхавальніца. – Калі першы раз была з хлопчыкам? Часта спіш? – Я адна сплю, – са здзіўленнем адказала дзяўчынка. – Злазь з крэсла, апранайся – павярнулася Ларыса да дзяўчынкі. – Калі ў цябе быў першы секс? Як часта цяпер? – Калі мяне трахнулі першы раз? Не памятаю… – дзяўчынка злезла з крэсла, апранулася. – Многа трахаюць, – з усмешкай адказала.
|
|
|
Вартаўнік (Кольцы Одры)
амаль беларуская фантастыка
Пралог У мяне цяпер адзін занятак: завесці генератар, адключыць яго пасля 8 гадзін працы і даць ноўтбуку разрадзіць свае акумулятары. Потым я ізноў заводжу генератар. І так – з дня ў дзень. Ужо некалькі месяцаў. У мяне адна мэта, адзін сэнс, і ўсё маё жыццё ў гэтым ноўтбуку, які не можа быць спынены. …Ілья Калінін, вялікі, нават трохі няўклюдны, за трыбунай пачуваўся няўтульна. Ён па напісаным падзякаваў Нобелеўскаму камітэту за прэмію і потым, чырванеючы і заікаючыся, нечакана для ўсіх дадаў: – Я ведаю, вы ўсё ўжо назвалі… Але я… мне здаецца, таксама магу… Вось, я жадаю… прашу вас зваць гэта…адкрыццё не кольцамі Калініна, а кольцамі…Одры.
|
|
|
Пра Талент і Чалавека
Зваліўся з неба Талент. Ножкі маленькія, ручкі кароткія, хвасты доўгія – не пагуляеш. Ішоў міма Чалавек. – Чалавек, вазьмі мяне на рукі! – А ты хто? – Я – Талент. – А ты які талент? – Гатунак 2П1М(в), мадэрнізаваны: пісьменнік-паэт і мастак ці музыка, на выбар.
|
|
|
Частаванне
Ён цярпліва даседжваў да пяці вечара. Потым ішоў дамоў, заходзіў у магазін. Купляў бутэльку гарэлкі. Заходзіў у бар, у гэтым жа будынку. Выпіваў 150. Бутэльку выпіваў дома. Раней атрымлівалася пакідаць 100 на раніцу. Цяпер – не. Таму выходзіў на працу раней, спяшаўся ў “дзяжурны”, браў бутэлечку 200-грамовую. За вуглом крадком, спяшаючыся і давячыся, выпіваў, хвіліну чакаў знерухомелы – каб не палезла назад.
|
|
|
|