Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Февраль 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29
 
 
 

   
Словы ад мамы. “Пападзеш на гадзіну…”
Не магу прыпомніць таго моманту, каб мама некалі каго кляла. Так, як клялі іншы раз вясковыя бабы: ці то мужа за п’яны грэх, ці то суседку, з якой пасварыліся. Адзінае, што чуў ад яе ў тых выпадках, за якімі традыцыйна гучала пракляцце: “А каб на цябе…” А вось што менавіта “каб на цябе” – мама не дагаворвала.
Іншы раз і бацьку, калі той пачынаў крычаць на курэй, што паразграбалі грады: “А каб вы ўсе паперадохлі!”, мама спыняла: “Не кляні!”.
…У тое лета я працаваў у калгасе на кані, якога клікалі Каралём. Сам ён быў прыгожым: і масцю, і паставай. І слухаўся добра, верхам на ім праехацца было прыемна: мякка скакаў, не адставаў далёка ад самых хуткіх коней. Але была ў яго загана: іншы раз пудзіўся без дай прычыны. Як кажуць, “рэдка, ды метка”. І ўпудзіўся быў ён у мяне ў той момант, калі я яго ўжо пачаў распрагаць ля канюшні. Так ірвануў – мяне адкінула ўбок метры на тры. На маё шчасце – у кроку ад мяне прасвісталі калёсы… Імчаў Кароль шалёна прама праз рад састаўленых калёсаў. Пераламаў ўсяго столькі… Бабы стаялі воддаль, бачылі ўсё. І мама там мая была. Ох, і кляў я Караля! “А каб ты галаву скруціў, воўчае мяса! Каб ты здох праз тры крокі…”
“Не кляні. Пападзеш на гадзіну”, – спыніла мяне мама.

Пра якую гадзіну казала мама, я даведаўся шмат пазней, бо тады неяк і не спытаў. Аказваецца, здавён у славян існавала павер’е, што ёсць у сутках для кожнага чалавека такая мінута, калі сказанае ім збываецца. Што б ні сказаў – збудзецца. Калі я даведаўся пра гэта, імгненна ўспомніў адну вясковую сварлівую бабку. О, тая праклінала, то праклінала! Яна кляла і кляла несупынна, знаходзячы новыя і новыя няшчасці, якія жадала на тваю галаву. Ужо і вароты зачыняцца перад ёй, ужо ідзе яна дахаты і ніхто яе, самотную на вясковай вуліцы не чуе, а яна – кляне і кляне…
Не, нездарма ж казалі і цяпер кажуць пра іншага чалавека, што быццам праклялі яго – сыплюцца няшчасці, бы камяні з гары…

“Ты лепш пра харошае пагавары”, – часта казала да мяне мама. “От як будзе ў вас свая хата, народзіце сабе яшчэ дзяўчынку. Памалу ды памалу – і будзе ўсяго ў тым доме: і мэбля добрая, і паесці добра. Адно адзін аднаго глядзіце…”

Ведала мама, што ў кожнага чалавека бывае ў сутках тая мінута, калі сказаныя ім у гэты час словы збываюцца. І казала больш аб добрым. І мяне вучыла казаць аб добрым.
Сёння я ўпэўнены, што маміны веды і яе ўпэўненасць – зусім не фантастыка і не забабоны. І вельмі добра тое, згадзіцеся, што не дадзена нам ведаць, у якія менавіта хвіліны сказаныя намі словы збываюцца…

  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 759 | распечатать

Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ |