Калі лічыць ганарары...
Колькі гадоў таму вялі мы рубрыку “Фота з сямейнага архіву”. Настальгічная была рубрыка. І вось неяк прыносіць жанчына адзін фотаздымак – аб мінулым шчаслівым аднаго прадпрыемства, якое на той час было ў заняпадзе. Прынялі яе фота, а яна дае мне лісточак – выразаны са старонкі часопіса верш. “Надрукуйце... Такі добры верш”.
|
|
|
Калі быць надта ініцыятыўным
Неяк аднойчы зваліліся дзве жабы ў слоік са смятанай… Вы гэта ведаеце, так? Думаю, што вы ведаеце палову прыгоды. Хачу вам распавесці аб тым, чым закончылася гэтая гісторыя. Дык вось, дзве жабы зваліліся ў слоік са смятанай. Адна вырашыла, што няма чаго пярэчыць лёсу – і апусцілася паволі на дно.
|
|
|
Калі доўга адкладваць на заўтра...
Яго маладога злавілі ў дзікім стэпе – такога ж дзікага, як і яго родны стэп. Прывязалі ланцугамі да доўгага бервяна, балюча хвасталі, дзёрлі аброццю вусны, крышылі зубы – і ён змушаны быў ісці, ісці і ісці па крузе.
|
|
|
Калі позна прасіць прабачэння
Увосень разбурылі старую хату, дзе пад дахам было гняздо вераб'я. У пошуках месца, дзе можна было бы затуліцца ад дажджу і вятроў, заляцеў верабей у гняздо ластаўкі. І здзівіўся – як там было цёпла і ўтульна. Так і перазімаваў.
|
|
|
Калі ўспомніць (Зварот да жонкі)
Сядай са мной побач.
Так, я ведаю, што чакае руплівых рук горка брудных талерак, што не адпрасавана бялізна, што баліць галава пра вячэру. Але – сядай. Мы дастанем з шуфляды той самы альбом з аматарскімі карткамі, якіх так доўга не краналіся нашы рукі і позіркі.
|
|
|
Калі чытаць жанчынам вершы...
Ёсць у горадзе адна кавярня, куды я люблю прыходзіць: дзяўчаты там добрыя. І калі падвойную каву заказваю, робяць падвойную, а не патарачную. Новенькая ў іх з'явілася. Сімпатычная. Адзінокая маці. Сёння была ў кароткім топе, лёгкая спадніца на сцёгнах. На пупку - пірсінг. Жывот прыгожы, не скажаш, што і нараджала.
|
|
|
|