Апошняе: Лада Алейнік, "Выхаванне Чалавека"
Эўрыстычнае азарэнне, як гэта найчасцей і бывае ў жыцці, прыходзіць да Віктара зусім выпадкова – калі з балкона ўласнай кватэры ён фатаграфаваў праз тэлескоп зорнае неба. Ненаўмысна перавёўшы аб’ектыў на акно суседняга дома, хлопец заўважае маладую сямейную пару: “Віктар адарваўся ад акуляра. Было крыху сорамна. Ён падглядваў за чужым шчасцем. Там, далёка, было сапраўднае шчасце – вось, сям’я пабудавала кватэру, цяпер яны самі, з такім задавальненнем, такія радасныя, у такім сугуччы душ клеяць выбраныя імі самімі шпалеры… І не ведаюць, што за іх шчасцем толькі што назіраў нехта збоку. Такі кароткі эпізод – вось гэтыя колькі хвілін – і іншы паглядзеў бы з цікавасцю…” Віктара працінае імгненная думка: “Гэта ж цікава! Гэта ж ідэя!” Рашэнне знойдзена – на сайце ён будзе размяшчаць відэаролікі “падгляданняў” за рознымі людзьмі.
|
|
Хто мяне шукае?
Атрымаў толькі што ліст праз унутраную пошту. Ад Люські :) Бываюць жа прыемныя дні! Але, Люся, ты не пакінлуа свайго мейла. Так, я той самы - той, з РСВ-82 :) мой мэйл gapeevЦОБАКОbrest.by Пішы - буду чакаць.
|
|
|
Трафік для паэта (частка _1)
Надрукавана ў часопісе "Маладосць" №10 за 2011 год.
Для тых, хто ў танку Трафік (траф) – колькасць прынятай ці перададзенай інфармацыі ў Інтэрнэце. Таксама колькасць наведвальнікаў (юзераў) таго ці іншага рэсурса (сайта). Адалт – усё, што звязана з «дарослымі» тэмамі ў Інтэрнэце: эротыка, секс, парнаграфія. Адалт-трафік – частка карыстальнікаў рэсурса, якая свядома выбірае накірунак адалта. Канвертаваць – накіроўваць частку карыстальнікаў са свайго рэсурсу на той, дзе юзер патраціць свае грошы, а гэта прынясе табе нейкі прыбытак у выглядзе працэнтаў ад патрачанага. Канверт – доля карыстальнікаў, якіх удалося канвертаваць. Крэатыў – тут: новае, нечаканае, арыгінальнае, цікавае, незвычайнае, што выклікае агульную цікавасць. ІР – спецыяльны індэкс, які прысвойваецца кожнаму камп’ютэру пры выхадзе ў Сеціва. Можа быць дынамічны, г.зн. кожны раз новы пры заходзе-выхадзе; статычны – пастаянна прысвоены пры асаблівых падключэннях да Сеціва. Па ІР звычайна можна вызначыць прыналежнасць камп’ютэра да рэгіёна, горада… Банер – рэкламны малюнак, з дапамогай якога канвертуюць юзераў.
|
|
|
Трафік для паэта (частка _2)
6 Дзіўна, але ўсе хваляванні зніклі, як іх не было, калі сеў за камп’ютар. Зноў тыя самыя жывыя людзі на беразе сталі звычайнымі кадрамі, з якімі трэба было працаваць: нейкія выразаць, каб не было надта зацягнута, нешта і месцамі памяняць… Працаваў гадзіны дзве, запусціў праграму перазапісу фармату – яна доўга працуе, пайшоў на кухню гатаваць сабе чаго папіць. Бацька глядзеў баявік – Сціван Сігал у галоўнай ролі. Віктар любіў гэтага акцёра і фільмы яго (ён жа і рэжысёр яшчэ). Гэткі твар непранікальны, мужны. А позірк… Ды і фільмы цікавыя. Прысеў і сам на канапу, хоць фільм гэты ўжо глядзеў. – Ідзі ў маці папытайся, мо яна гарбату будзе, – сказаў бацька. Маці ад гарбаты не адмовілася – яна глядзела свой чарговы серыял. Віктар згатаваў, паклікаў. Якраз была рэклама, і маці прыйшла на кухню.
|
|
|
Трафік для паэта (частка _3)
– Гы, прыкольна… ….. – Пайшлі лягушку зловім! – На халеру? – Ну, ты тормаз! Яе ж надзьмуць можна! Яна тады плавае паверху, а нырнуць не можа. Нырае і не можа. Нырае – і не можа! – Прыкольна як! ……. – Ты ведаеш, навошта кошцы хвост? ¬– Ну? – Яна заўсёды на лапы падае, але калі хвост ёсць. – Тачняк? – Ну, чаго мне гнаць? Учора праверылі: кідалі Моціка маёй сястры Анькі з трэцяга паверха – на лапы заўсёды! А я потым яму хвост сякеркай кухоннай адсек – ён на спіну гэпнуўся! – Ух ты, крута! А кот жывы?
|
|
|
Трафік для паэта (частка _4)
11 Не змог утрымацца – зайшоў адразу на сайт, паглядзеў статыстыку наведванняў. 500 юзераў за суткі. І ўжо з лёгка падрыгваючымі ад хвалявання рукамі, паглядзеў статыстыку на сваіх трох партнёрскіх праграмах. І ёкнула ўсярэдзіне ад бухнуўшай з манітора радасці: за суткі разам 11 долараў! Нават не стаў гатаваць чаго на сняданне, адразу пайшоў далей спаміць па форумах, дзе яшчэ не быў. Зарэгістраваўся ў «Укантакце», у «Аднакласніках», хоць раней грэбаваў гэтымі сацыяльнымі сеткамі – адно дзеці ды настальгіруючыя развядзёнкі… І толькі потым, з пачуццём выкананай важнай работы, гатаваў сабе гарбату і бутэрброд.
|
|
|
Ведзьміна тоня
Аповесць для падлеткаў Друкавалася ў "Маладосці" ў 2007 годзе. І хоць у двух нумарах, але вельмі і вельмі скарочана. Блукала па выдавецтвах. Ёсць надзея, што ў 2012годзе "Мастацкая літаратура" задумаецца над уключэннем кнігі ў план. Водгук на аповесць Лады Алейнік у Полымі - тут
•Ведзьміна тоня (часткі 1, 2) •Ведзьміна тоня (ч. 3, 4) •Ведзьміна тоня (ч. 5, 6, 7) •Ведзьміна тоня (ч. 8, 9) •Ведзьміна тоня (ч. 10, 11) •Ведзьміна тоня (ч. 12, 13, 14) •Ведзьміна тоня (ч. 15, 16, 17) •Ведзьміна тоня (ч. 18, 19) •Ведзьміна тоня (ч. 20, 21) •Ведзьміна тоня (ч. 22, 23, 24) •Ведзьміна тоня (ч. 25, 26)
|
|
|
|